У суботу ў Беларусі прагназуюць да +27, чакаюцца навальніцы
1 ліпеня будзе да +27 / pexels.com
У суботу, 1 ліпеня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, а ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень — месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 21-27 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.