У судзе над "групай Аўтуховіча" Гундара прыкулі за рукі да кратаў

У судзе над "групай Аўтуховіча" Гундара прыкулі за рукі да кратаў

Палітвязня Уладзіміра Гундара на судзе змясцілі ў клетку ў адных майтках, рукі прыкулі кайданкамі да кратаў. Пра гэта піша яго дачка са словаў ягонай жонкі. 

Гундар — адзін з фігурантаў "справы Аўтуховіча".

Паведамляецца, што ён пратэставаў супраць таго, каб вопратку падсудных перад кожным пасяджэннем правсвечвалі на рэнтгене. Суддзя на пратэсты не зрэагаваў, таму ў панядзелак Гундар адмовіўся ісці на пасяджэнне. Яго занеслі ў залу на руках — у чым быў і без абутку.

Мяркуючы па ўсім, сёння Гундар таксама адмовіўся ісці ў залу пасяджэння. Жонка, якая прыйшла на суд, паведаміла, што яе муж, які мае другую групу інваліднасці, стаіць у клетцы ў адных майтках, а ягоныя рукі прыкутыя кайданкамі да кратаў у расцяжцы. 

Паведамляецца, што адвакатка папрасіла суддзю аслабіць кайданкі або даць Гундару магчымасць сесці, але суддзя праігнараваў гэтую просьбу. Тады палітвязень пачаў спяваць. Суддзя загадаў выдаліць яго з залы пасяджэнняў.

Гундар абвясціў сухую галадоўку і паабяцаў, што "ўскрыецца", калі да яго будуць ужываць гвалтоўныя меры. 

Суд "па справе Аўтуховіча" ідзе з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Па справе праходзяць 12 чалавек. Мікалая Аўтуховіча вінавацяць па 12 артыкулах КК, у іх ліку "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". Паводле версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "тэрарыстычнай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, стварала схованкі са зброяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі