У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта

У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта

У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта. Адбылося гэта 30 чэрвеня на будоўлі дома. Мужчына збіраўся выправіць недахопы на сценах шахты. Ён палічыў, што кабіна ліфта знаходзіцца на другім паверсе, а яна была на нулявым. У выніку рабочы паляцеў уніз. Мужчына атрымаў спалучаную траўму, у яго пералом рабра з пранікненнем у лёгкае, а таксама пералом костак таза, пашкоджаныя ныркі. Адзначаецца, што ён быў цвярозы.

Пацярпелы знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні раённай бальніцы ў Светлагорску. Лекары кажуць, што ў яго назіраецца “станоўчая дынаміка”. Па факце траўмавання рабочага Следчы камітэт праводзіць праверку, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі