У Светлагорску знайшлі труп жанчыны без вопраткі
У Светлагорску знайшлі труп жанчыны без вопраткі. Як паведамляе мясцовы тэлеканал “Ранак”, яе заўважыў раварыст, які 8 чэрвеня каля 5-й раніцы ехаў праз Кастрычніцкі мікрараён горада. Мёртвая аголеная жанчына ляжала каля дома №41.
Па факце здарэння райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку — вызначаецца асоба жанчыны, акалічнасці і прычына смерці.