У Светлагорску зноў затрыманы былыя супрацоўнікі тэлеканала "Ранак"

Тэлекампанія "Ранак" 

Тэлекампанія "Ранак" 

У Светлагорску сілавікі прыйшлі да былых супрацоўнікаў тэлеканала "Ранак", паведамляюць праваабаронцы. На вечар чацвярга не было сувязі з карэспандэнтам Людмілай Андэнка, былым галоўным рэдактарам Юліяй Даўлетавай і былым дырэктарам Аленай Шчэрбін. Пазней стала вядома, што дзве жанчыны знаходзяцца ў ІЧУ Жлобіна. Іх затрымалі ў межах крымінальнай справы аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-1 КК РБ).

Нагадаем, у 2020 годзе калектыў кампаніі падтрымаў пратэсты. На кампанію спачатку завялі справу аб нявыплаце падаткаў. Заснавальнік кампаніі Ігар Кашлікаў з меркаванняў бяспекі тады з'ехаў з Беларусі. Улетку гэтага года сілавікі зноў прыйшлі ў рэдакцыю, затрымалі каля 10 чалавек, пазней іх судзілі. Прычынай тых затрыманняў, паводле звестак праваабаронцаў, мог стаць сюжэт аб выбуху на Светлагорскім ЦКК, у выніку якога загінулі тры чалавекі. У жніўні Юлію Даўлетаву ўжо затрымлівалі. А у верасні тэлеканал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі