У Таджыкістане за чарадзейства ўводзяць крымінальную адказнасць
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падпісаў папраўкі ў закон, якія прадугледжвае ўвядзенне крымінальнага пераследу за вядзьмарства. Пра гэта паведамляецца на сайце адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
“Паводле дадатка, які быў прапанаваны ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Таджыкістан, значна ўзмацняецца крымінальная адказнасць за вядзьмарства і чарадзейства, за якія цяпер прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў”, — гаворыцца ў паведамленні. Раней папраўкі ўхваліў парламент Таджыкістана.
Да падпісання закона чарадзейства ў Таджыкістане лічылася адміністрацыйным парушэннем, калі яно не наносіла шкоды здароўю. За яго прадугледжвалася пакаранне штрафам. У 2008 годзе ён складаў каля 200 долараў, пры паўторным пакаранні сума павялічвалася ў два разы, паведамляе РОСБАЛТ.
У 2013 годзе ў Таджыкістане асудзілі мулу, які забіў маладога чалавека падчас “выгнання д’ябла”. Па дадзеных МУС Таджыкістана, у рэспубліцы працуюць больш за пяць тысяч народных лекараў. Напрацягу 10 год праводзяцца рэйды па іх пошуку.
Фота: azan-syzran.ru