У тэатры Пікадзілі ў Лондане падчас спектакля абрынулася столь

У тэатры Пікадзілі ў Лондане падчас спектакля абрынулася столь

У тэатры Пікадзілі ў Лондане падчас спектакля на плошчы прыкладна 3 на 4 метры абрынулася столь. Здарэнне адбылося ўвечары 6 лістапада праз 10 хвілін пасля пачатку пастаноўкі. Некалькі чалавек атрымалі нязначныя раненні, ім аказалі меддапамогу. З будынка эвакуявалі больш за тысячу чалавек. Відавочцы кажуць, што ў тэатры была паніка.

Як інфармуе meduza.io, у момант здарэння ішла пастаноўка "Смерць комівояжара" па п'есе Артура Мілера. Галоўную ролю выконваў амерыканскі акцёр Уэндал Пірс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі