У Турцыі назвалі правакацыяй з'яўленне расіяніна з ПЗРК (фота)

У Турцыі назвалі правакацыяй з'яўленне расіяніна з ПЗРК (фота)

Міністэрства замежных спраў Турцыі назвала правакацыяй дзеянні меркаванага расійскага вайскоўца, якога зафіксавалі з пераносным зенітным ракетным комплексам (ПЗРК) у руках на борце дэсантнага карабля "Цэзар Кунікаў" у момант праходжання ім Басфора. Фота распаўсюдзілі турэцкія СМІ, якія сцвярджаюць, што адбылося гэта 5 снежня, калі карабель ішоў у Сірыю.

Як інфармуе meduza.io, міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушоглу заявіў, што яго краіна пакідае за сабой права дзейнічаць адпаведным чынам у адказ на пагрозу.

Нагадаем, адносіны паміж Расіяй і Турцыяй былі сапсаваныя 24 лістапада, калі турэцкая авіяцыя збіла расійскі ваенны самалёт на мяжы з Сірыяй. Тады загінуў пілот, а падчас выратавальнай аперацыі — марскі пехацінец-кантрактнік. Турцыя заявіла, што самалёт заляцеў на турэцкую тэрыторыю і не рэагаваў на папярэджанні. Расія гэта адмаўляе. Масква ўвяла эканамічныя санкцыі супраць Турцыі.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі