У Ушачскім раёне пад лёд праваліўся конь, ратавалі амаль гадзіну

Таўшчыня лёду на возеры была каля 30 см​  / vitebsk.mchs.gov.by
Таўшчыня лёду на возеры была каля 30 см​  / vitebsk.mchs.gov.by

Віцебскім супрацоўнікам МНС напярэдадні прыйшлося ратаваць каня, які праваліўся пад лёд. Інцыдэнт адбыўся на возеры Чарсцвяцкае ва Ушацкім раёне.

Гаспадары каня вырашылі запрэгчы яго ў сані, але снегу на дарозе было мала. Таму выехалі на возера. Праехаць паспелі 20 метраў, пасля чаго жывёліна правалілася пад лёд.

Да прыбыцця ратавальнікаў мясцовыя жыхары ўжо паспелі вызваліць каня ад збруі і дапамагалі яму ўтрымлівацца на плаву. Потым разам з супрацоўнікамі МНС выцягвалі жывёлу на сушу. Аперацыя па выратаванні заняла каля гадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі