У Варшаве шукаюць махляра, які падмяняў злотыя беларускімі рублямі

У Варшаве шукаюць махляра, які падмяняў злотыя беларускімі рублямі

У Варшаве паліцыя шукае махляра, які папрасіў разбіць яму злотыя на меншыя купюры, а сам падсунуў замест злотых беларускія рублі.

Выпадак адбыўся 12 кастрычніка, каля аднаго з банкаў Варшавы. Махляр папрасіў жанчыну памяняць яму 2 000 злотых на больш дробныя купюры.

Жанчына звярнулася ў банк, каб праверыць ці не з’яўляюцца яны падробкамі. А пасля мужчына выкарыстаўся момантам неўважлівасці жанчыны і падсунуў ёй замест злотых беларускія рублі.

Махляра знялі банкаўскія камеры назірання. Ён знаходзіцца ў вышуку мясцовай паліцыяй, паведамляе рэсурс wawalove.

Фота: wawalove.pl

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі