У Варшаве ўручылі праваабарончую прэмію імя Віктара Івашкевіча (фота)

20 лютага ў Варшаве прэзентавалі Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча, заснаваную сайтам “Хартыя-97”. На прапанову яго галоўнага рэдактара Наталлі Радзінай, уручэнне пачалося з хвіліны маўчання па загінулых ва Украіне.



Як вядома, Віктар Івашкевіч — актыўны дзеяч беларускага дэмакратычнага руху, летась заўчасна пайшоў з жыцця. Вось што сказала пра яго Наталля Радзіна:



“Усё сваё жыццё Віктар змагаўся за свабоду Беларусі. І яго прынцыповасць, яго смеласць заўсёды былі для нас арыентырамі”.



Першымі ўзнагароду з рук легендарнага польскага рэжысёра Анджэя Вайды атрымалі прадстаўнікі Свабоднага тэатра. Наступным намінантам быў журналіст Анджэй Пачобут, узнагароду яму ўручаў вядомы польскі грамадскі дзяяч і галоўны рэдактар “Газеты Выборчай” Адам Міхнік.



Таксама ўзнагароды Нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча атрымала эколаг Таццяна Новікава і палітвязень Уладзімір Яроменак. Трэба адзначыць, што апошні на дадзены момант знаходзіцца за кратамі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі