У Ваўкавыску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі

У Ваўкавыску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі

У Ваўкавыску ў хмызняку знайшлі загорнутае ў поліэтыленавы пакет цела нованароджанай дзяўчынкі. Праваахоўнікі ўжо высветлілі асобу жанчыны, якая яе нарадзіла.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, паводле папярэдніх дадзеных, дзіця нарадзілася мёртвым. Падставаў для распачацця крымінальнай справы няма. Тым не менш, Следчы камітэт праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі