У Віцебскай вобласці адмянілі абмежаванні на вываз прадуктаў у Літву і Латвію

Прадукты без абмежаванняў можна вывозіць з Віцебскай і Гродзенскай абласцей​ / osh.by
Прадукты без абмежаванняў можна вывозіць з Віцебскай і Гродзенскай абласцей​ / osh.by

У Віцебскай вобласці зноў адмянілі абмежаванні на вываз прадуктаў у Літву і Латвію для фізічных асоб. Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага аблвыканкама. Раней падобнае рашэнне прынялі ў Гродзенскай вобласці.

Абмежаванні на вываз шэрагу прадуктаў з Беларусі былі ўведзеныя ў красавіку. Урад краіны ўсталяваў ліміты на вываз круп, пшанічнай мукі, макаронаў, расліннага алею, цукру, солі і кансерваў. Вывозіць можна не больш за тры слоікі кансерваў, абмежаванні па іншых прадуктах — кілаграм або літр. Ва ўрадзе тады казалі, што гэта робіцца "для абароны ўнутранага рынку".

Віцебская вобласць ужо адмяняла абмежаванні на вываз прадуктаў на час дзеяння часовага бязвізу для грамадзян Літвы і Латвіі. Але потым бязвізавы рэжым працягнулі. Лукашэнка раней сцвярджаў, што ўрады прыбалтыйскіх краін не выпускаюць сваіх грамадзян у Беларусь, "таму што едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі