У Віцебску 55-гадовая жанчына біла па галаве 8-гадовую дзяўчынку
У Віцебску 55-гадовая жанчына біла па галаве 8-гадовую дзяўчынку. Яна западозрыла яе ў крадзяжы цацак унучкі. Як інфармуе БЕЛТА, увечары ў двары аднаго з шматпавярховых дамоў жанчына схапіла чужое дзіця за руку і пацягнула да пад’езда свайго дома. Яна пагражала, крычала, патрабавала, каб дзяўчынка прызналася, што скрала цацкі. Больш таго, зламысніца некалькі разоў ударыла дзіця па галаве. Пазней стане вядома, што ў дзяўчынкі закрытая чэрапна-мазгавая траўма са страсеннем галаўнога мозгу.
12-гадовы брат, які таксама быў каля дома, пабачыў, што сястру павяла невядомая жанчына, дагнаў яе і забраў дзяўчынку. Бацькі пацярпелай напісалі заяву ў міліцыю. У адносінах жанчыны, якая збіла дзіця, распачатая крымінальная справа. Адзначаецца, што расследаванне кантралюе віцебская гарадская пракуратура.