У Віцебску адправілі за краты грэка-каталіцкага святара
У Віцебску адправілі за краты грэка-каталіцкага святара Аляксея Варанко, паведамляе Радыё Свабода. Яго затрымалі пасля распачацця адміністрацыйнай справы па артыкуле "Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў". Святара чакае суд.
Варанко — адзін з тых, хто падпісаў зварот вернікаў да ўладаў з патрабаванем правесці новыя прэзідэнцкія выбары і спыніць гвалт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.