У Віцебску мужчына ўпаў з балкона 10-га паверха, знайшлі яго запіску

У Віцебску мужчына ўпаў з балкона 10-га паверха, знайшлі яго запіску

У Віцебску мужчына ўпаў з агульнага балкона 10-га паверха жылога дома. Трагічнае здарэнне адбылося ў сераду, 23 жніўня, па вуліцы Ільінскага. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УСК па Віцебскай вобласці, загінуламу было 59 гадоў. Ён жыў у гэтым доме, але на адным з першых паверхаў. Знойдзена перадсмяротная запіска мужчыны. Праваахоўнікі праводзяць праверку, высвятляюць усе абставіны здарэння.

Сайт news.vitebsk.cc дадае, што запіску знайшлі ў кватэры загінулага. Яе змест трымаецца ў таямніцы. Дарэчы, за месяц у Віцебскай вобласці з балкона ўпаў ужо трэці чалавек. 16 жніўня ў Віцебску загінула 36-гадовая жанчына, якая ўпала з акна сёмага паверха. 6 жніўня ў Оршы з акна 11-га паверха ўпала 15-гадовая школьніца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі