У Віцебску на мосце перакуліўся грузавік, разлілося дызельнае паліва (фота)

У Віцебску на мосце перакуліўся грузавік, разлілося дызельнае паліва (фота)

У Віцебску на аўтамабільным мосце імя Блахіна (ён злучае вуліцы Генерала Белабародава і Будзёнага) праз Заходнюю Дзвіну перакуліўся грузавік, разлілося дызельнае паліва. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося пасля 10-й гадзіны раніцы 1 верасня. Там сутыкнуліся два аўтамабіля МАЗ, якія ехалі ў спадарожным накірунку. Адзін з іх, 20-тонны, вёз збожжа, другі, 10-тонны — лом каляровых металаў. Якраз апошні грузавік і перакуліўся.

Кіроўцы падчас ДТЗ не пацярпелі. Каб прадухіліць узгаранне паліва, якое разлілося, ратавальнікі стварылі пенную падушку. Праводзіцца расследаванне. Ідзе маніторынг водных аб'ектаў на рацэ ў раёне здарэння, каб не дапусціць забруджвання яе нафтапрадуктамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі