У Віцебску па чатырох артыкулах асуджаны педафіл: ён сядзе на 13 гадоў
Фота носіць ілюстрацыйны характар: m.ru.dhgate.com
Суд прысудзіў 26-гадовага педафіла з Віцебска да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу ў пятніцу, 18 кастрычніка. Мужчыну абвінавачваюць у злачынствах супраць палавой свабоды, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска" са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Віцебскага абласнога суда Наталлю Платоненка.
Паседжанне суда было закрытым, таму падрабязнасцяў справы мала. Мужчыну абвінавацілі ў злачынствах, якія прадугледжваюцца часткамі 2 і 3 артыкула 167 Крымінальнага кодэкса Беларусі (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга і малалетняга); ч. 2 арт. 168 КК (палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў; ч. 1 арт. 169 КК (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту); ч. 2 арт. 170 КК (прымус да дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга).
Спачатку падсудны і яго адвакат абскардзілі прысуд, і пракурор прыносіў пратэст. Затым быў вынесены пратэст па скарзе адваката. Сёння апеляцыйная інстанцыя разгледзела гэтую справу і пакінула прысуд без зменаў.
Днямі суд прысудзіў да 20 гадоў пазбаўлення волі жыхара Мінска і двух сясцёр з Наваполацка: кампанія арганізавала порнастудыю, дзе здымала дзіцячае порна.