Жыхар Маладзечна падазраецца ў згвалтаванні пяці дзяўчынак
Фота падазраванага / МУС
У Маладзечне затрыманы 51-гадовы мужчына, які падазраецца ў згвалтаванні пяці малалетніх дзяўчынак. Пра гэта 9 ліпеня паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Першапачаткова было ўстаноўлена тры факты злачынстваў, але ў ходзе далейшых праверак праваахоўнікі даведаліся яшчэ аб дзвюх пацярпелых. У міліцыі мяркуюць, што ахвяр больш. Імі могуць быць не толькі людзі, якія пражываюць у Маладзечне, але і з іншых рэгіёнаў.
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да раней судзімага падазраванага.
У міліцыі адзначаюць, што фігурант ніколі не называў ахвярам сваё імя, але ён мог запомніцца хударлявым целаскладам, вялікім памерам нагі і высокім ростам. Калі вам знаёмы твар на фота, неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў або патэлефанаваць па тэлефоне 102.