Паляўнічых на педафілаў аштрафавалі на 10 мільёнаў

Суд Фрунзенскага раёна сталіцы скончыў разгляд справы Віталя Гуляка. Як паведамляла Еўрарадыё, пацярпелы гей давёў гамафобаў у масках да лавы падсудных.



Адзін з абвінавачаных на працэсе прысутнічаў за кратамі, бо ён праходзіць яшчэ і па іншай крымінальнай справе. Акрамя штрафу, ён асуджаны на 6 месяцаў "хатняй хіміі" — без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Гэты тэрмін ён атрымаў па ранейшай судзімасці. Другі з аштрафаваных акрамя штрафу атрымаў 4 месяцы 13 дзён "хатняй хіміі" — таксама ў дадатак да ранейшай судзімасці.



У каментары Еўрарадыё Віталь Гуляк адзначыў, што прысудам задаволены, хоць ён і даволі мяккі. Па словах Гуляка, гэта пачатак таго, што людзі нясуць адказнасць за самасуд.



Адзін з асуджаных сказаў Еўрарадыё, што згодны з прысудам. У той жа час ён лічыць беларускае заканадаўства недасканалым, а ўзрост у 16 гадоў — малы для пачатку сэксуальных сувязяў.



На фота: акцыя групоўкі Акупай-Педафіляй.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі