У Віцебску вербавалі прастытутак для працы ў Расіі

У Віцебску вербавалі прастытутак для працы ў Расіі

У Віцебску вербавалі прастытутак для працы ў Расіі. 24-гадовую арганізатарку затрымалі пры спробе вывазу за мяжу 20-гадовай жыхаркі Віцебскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, інфармацыя пра зламысніцу ў сілавікоў з'явілася ў сакавіку сёлета. Яны даведаліся, што жыхарка Віцебска, якая займалася прастытуцыяй у розных краінах свету, вярбуе дзяўчат. У яе былі вялікія сувязі ў сексіндустрыі, і яна змагла арганізаваць уласны канал пастаўкі "жывога тавару" ў Расію. У дачыненні затрыманай распачалі крымінальную справу, артыкул — "Арганізацыя і (або) выкарыстанне занятку прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы".

Таксама высветлілася, што жанчына разам з 32-гадовым расіянінам распаўсюджвала наркатычныя і псіхатропныя рэчывы ў Віцебскай вобласці (у тым ліку і сярод завербаваных дзяўчат). І яны планавалі пашырыць гэты "бізнес".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі