У Віцебску затрымалі блогера і музыку Лёху Павука
Лёха Павук
У Віцебску затрымалі блогера і музыку Лёху Павука. Сілавікі апублікавалі відэа, на якім ён кажа, што затрыманы за "распаўсюд экстрэмізму" і відэа з пратэстаў 2020-га. Мужчыну прымусілі спяваць дзяржаўны гімн РБ.
Лёха Павук спяваў ў электрычках і на вуліцы, выконваў каверы на вядомыя хіты. Цяпер ён у ізалятары часовага ўтрымання.
Больш вядомы і папулярны блогер Андрэй Павук. У апошнія гады ён жыве за мяжой, тэлефануе беларускім сілавікам, чыноўнікам і прапагандыстам, задае ім нязручныя пытанні. У Беларусі на яго распачалі крымінальныя справы, разграмілі кватэру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.