У Віцебску затрымалі Сяргея Рыжова

У Віцебску затрымалі і пасадзілі ў следчы ізалятар Сяргея Рыжова, удзельніка прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Як паведамляе БелаПАН, Рыжова затрымалі 23 студзеня каля 15-й гадзіны ў кватэры незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулава. Афіцыйныя прычыны затрымання пакуль невядомыя. Ёсць версія, што затрыманне можа быць звязанае з крымінальным пераследам Рыжова, які пачаўся каля года таму. Тады Рыжова абвінавацілі ў хуліганстве і супраціве супрацоўнікам міліцыі. У лютым 2014-га ён з'ехаў у Расію, адкуль вярнуўся некалькі дзён таму.

Адзначым, што затрыманне Сяргея Рыжова адбылося на наступны дзень пасля таго, як ён заявіў пра свой намер удзельнічаць у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах.

Рыжоў спрабаваў удзеьнічаць у выбарах 2010 года, але яго ініцыятыўная група не набрала 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Неўзабаве пасля гэтага Рыжоў страціў працу.

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі