У Вільні ладзяць шэсце з нагоды 500-годдзя бітвы пад Оршай

Як піша ru.delfi.lt, на Кафедральнай плошчы адбудзецца стылізаваная цырымонія сустрэчы кіраўніка. Падчас яе адбудзецца ўрачыстае шыхтаванне роты Ганаровай варты Узброеных сілаў Літвы, музычнае харавое віншаванне, гарматныя залпы і выступленне сцяганосцаў. 

У пятніцу ў Вільні таксама пачынаецца міжнародная навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да юбілею бітвы. 

Парламент Літвы абвясціў  2014-ы Годам бітвы пад Оршай. Да гэтага юбілею прымеркаваныя розныя мерапрыемствы, выпушчаная юбілейная манета, паштовая марка, праводзяцца выставы. 

Фота — ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі