У Вільні праезд у грамадскім транспарце зрабілі бясплатным у дзяржаўныя святы
Віленскі гарсавет вырашыў, што ў дзяржаўныя святы ўсе жыхары і госці горада змогуць ездзіць грамадскім транспартам бясплатна. Гэтая мера будзе дзейнічаць у тры святочныя дні — 16 лютага, 11 сакавіка і 6 ліпеня, піша ru.delfi.lt.
Першы раз скарыстацца гэтай папраўкай віленчукі і госці літоўскай сталіцы змогуць 6 ліпеня 2018 года. У гэты дзень, дарэчы, у Вільні пройдзе шмат святочных мерапрыемстваў.
Паводле падлікаў, кошт трох дзён бясплатнага праезду — каля 90 000 еўра.