У Вільні прэзентуюць кнігу “Алесь Бяляцкі” з вытрымкамі з лістоў і ўспамінамі
Алесь Бяляцкі / pap.pl
У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні 28 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі”. У ёй возьме ўдзел жонка нобелеўскага лаўрэата Наталля Пінчук.
У выданне ўвайшлі тэксты Алеся Бяляцкага, якія былі апублікаваныя ў незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах, успаміны розных часоў, вытрымак з лістоў, якія ён дасылае на волю. Таксама ў кнізе будуць выказванні калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага. Уключаны ў кнігу і знакавыя фотаздымкі Алеся.
Пачатак прэзентацыі ў 18 гадзін. Арганізатары запрашаюць жадаюцых наведаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.