У Вільні развіталіся з памерлым былым байцом палка Каліноўскага
Вільня, 17 красавіка 2024-га
У Вільні ў сераду развіталіся з памерлым былым байцом палка Каліноўскага. Аляксандр Царук ("Сашко") памёр 13 красавіка пасля цяжкай хваробы, паведамляе "Белсат".
Царук у 2020-м удзельнічаў у пратэстах, быў за кратамі, вымушана з’ехаў з Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну далучыўся да палка Каліноўскага. Пасля вярнуўся з вайны, змагаўся з анкалагічнай хваробай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.