У Вільні судзяць беларускага добраахвотніка, якога вінавацяць у смерці пабраціма

Суд у Вільні

Суд у Вільні / svaboda.org

У акруговым судзе Вільні пачаўся суд над беларускім добраахвотнікам, якога вінавацяць у смерці пабраціма. Па просьбе маці загінулага суд зрабілі закрытым на першым жа пасяджэнні, перадае Радыё "Свабода". Жанчына застаецца ў Беларусі і баіцца, што яе могуць затрымаць, калі будуць абнародаваныя некаторыя падрабязнасці.

Трагічнае здарэнне адбылося 18 снежня 2022 года ў Вільні. Паводле следства, былы баец палка Каліноўскага нажом забіў свайго пабраціма. Абвінавачанаму пагражае ад 7 да 15 гажоў зняволення. Сваёй віны ён не прызнае.

Беларус кажа, што ягоны знаёмы скончыў жыццё самагубствам, а сам ён спрабаваў дапамагчы яму.

Экс-каліновец прабыў восем месяцаў пад арыштам, трымаў галадоўку, бо не пагаджаўся з выстаўленым абвінавачаннем і патрабаваў правесці экспертызу на паліграфе. У жніўні яму змянілі меру стрымання: дазволілі жыць дома з адмысловым бранзалетам сачэння, але абвінавачанне не знялі.

Працэс адновіцца 28 лістапада. На 8 снежня прызначаны допыт сведкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі