У Вільні за напад на пасольства Беларусі ў Літве асуджаны беларус

Мацвей Бяляй

Мацвей Бяляй / svaboda.org

У Вільні за напад на пасольства Беларусі ў Літве асуджаны беларус Мацвей Бяляй. Яму прызначылі абмежаванне волі на 11 месяцаў з накіраваннем на папраўчыя працы ва ўстановах аховы здароўя, сацабслугоўвання або ў недзяржаўных арганізацыях, якія займаюцца апекай старых людзей ці інвалідаў. Па другім абвінавачванні, звязаным са "спробай уцёкаў з-пад арышту", грамадзяніна Беларусі апраўдалі (не знайшлі дастатковых доказаў спробы ўцёкаў з лякарні), паведамляе Радыё Свабода.

Здарэнне адбылося ў ноч на 20 красавіка 2023-га. У будынак пасольства РБ у Вільні кінулі самаробную свечку з гаручай сумессю. Само пасольства іск не выстаўляла і з літоўскай бокам супрацоўнічаць адмовілася. Суд прызнаў, што той інцыдэнт не прывёў да вялікай шкоды маёмасці.

Бяляй сваю віну не прызнае і збіраецца абскардзіць прысуд. Ён, дарэчы, ужо адбыў пакаранне, паколькі з красавіка да кастрычніка 2023-га быў пад вартай, а суд прыраўняў адны суткі часовага затрымання і арышту да двух сутак абмежавання волі.

Тым часам Мацвею Бяляю пагражае дэпартацыя з Літвы. Яго апеляцыю на рашэнне суда (беларус нібыта ўяўляе "пагрозу для нацыянальнай бяспекі Літвы") разглядае Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі