У візавым цэнтры Вялікабрытаніі з 1 чэрвеня прымуць наведнікаў, але ў масках
У Мінску з 1 чэрвеня аднаўляе працу візавы цэнтр Вялікабрытаніі. Гэта звязана з тым, што ў першы дзень лета пачынае паэтапнае аднаўленне паслуг візава-іміграцыйная служба Вялікабрытаніі. Запісвацца на падачу дакументаў можна ўжо цяпер. Пры наведванні цэнтра трэба абавязкова мець ахоўную маску і выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыянавання, паведамляе pos.tlscontact.com.
Зменены час прыёму і іншая інфармацыя для заяўнікаў змешчана на сайце візавага цэнтру. Там звяртаецца ўвага на той факт, што з 8 чэрвеня з-за COVID-19 ўводзяцца новыя правілы ўезду у Вялікабрытанію.
На мінулым тыдні ў Мінску аднавіў сваю працу візавы цэнтр Італіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.