У заснавальніцы "Прэс-клуба" Юліі Слуцкай у СІЗА моцна пагоршыўся зрок
У заснавальніцы Press Club Belarus Юліі Слуцкай у СІЗА моцна пагоршыўся зрок. Дачка Аляксандра распавядае, што цяпер медыяменеджарка не можа пісаць лісты.
"У яе кашаль, які не спыняецца, — кажа Аляксандра Слуцкая. — Яўна ад цыгарэт, бо ўсе жанчыны ў камеры, акрамя мамы, паляць".
Сілавікі атакавалі Press Club Belarus у снежні 2020-га. Сярод затрыманых і сын Юліі Слуцкай Пётр. Усе яны прызнаныя палітвязнямі.
Фігурантаў справы вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. "Вынікаў падатковай праверкі дасюль няма, — кажа Аляксандра Слуцкая. — ...Яе проста прыпынілі. Следчых дзеянняў з удзелам мамы і брата, і астатніх калег не праводзіцца. То бок, не адбываецца нічога, яны проста сядзяць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.