У жаночым спрынце найлепшая з беларускіх біятланістак была 13-й
Перамогу ў жаночым спрынце на этапе Кубку свету па біятлоне ў Ансі 14 снежня выйграла Анастасія Кузьміна са Славакіі.
Другое месца заняла Лаура Дальмаер з Германіі, трэцяе — украінка Віта Семярэнка.
У беларускай зборнай лепшай была Ірына Крыўко, якая фінішавала 13-й. Дзінара Алімбекава заняла 33-е месца, Надзея Пісарава — 36-е.
Надзея Скардзіна не выйшла на старт сённяшняй гонкі. Як было заяўлена раней, Дар'я Домрачава прапускае гэты этап.