У Жлобіне гарэлі 500 квадратных метраў штучнага футра (фота, відэа)
Увечары 2 верасня, у 18:34, жлобінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар на сметніку, інфармуе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месцы выкліку, яны пабачылі адкрытае гарэнне футравых адкідаў. На пляцоўцы пераважна захоўваюцца адкіды вытворчасці штучнага футра пасля абстрыжы, якія складаюцца з нітрону і лаўсану.
Агонь пашкодзіў 500 квадратных метраў адкідаў. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што крыніцу полымя прынесла неўсталяваная асоба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.