У Жлобінскім раёне мясцовы жыхар страляў у дзяўчынак-падлеткаў

Пнеўматычны пісталет фігурант ўзяў у знаёмага / @pressmvd
Пнеўматычны пісталет фігурант ўзяў у знаёмага / @pressmvd

Жыхар Жлобінскага раёна адкрыў стральбу па дзяўчынках-падлетках. Інцыдэнт адбыўся ў аграгарадку Чырвоны Бераг, распавядаюць ў прэс-службе МУС Беларусі. Старэйшая з дзяўчынак (ёй 17 гадоў) патэлефанавала ў міліцыю і распавяла пра здарэнне. Паводле яе слоў, у іх з сяброўкай 15 гадоў страляў невядомы.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі і затрымалі падазраванага. Ім аказаўся мясцовы жыхар 18 гадоў. Па словах хлопца, пнеўматычны пісталет ён узяў у знаёмага. Навошта страляў, растлумачыць не змог. Сказаў толькі, што ў момант інцыдэнту быў нецвярозы.

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі