У Жлобінскім раёне вясковец у цемры ўпаў у 4-метровую яму (фота)
У Жлобінскім раёне ў вёсцы Мормаль вясковец у цемры ўпаў у 4-метровую яму. Яна была выкапаная каля падстанцыі. Здарэнне адбылося ўвечары 28 красавіка. Мужчына ішоў ад сваякоў з суседняй вёскі. Ён атрымаў пералом правага сцягна. Мабільнага тэлефона, каб паклікаць дапамогу, не было. Сваякі знайшлі пацярпелага толькі раніцай, інфармуе прэс-служба МНС.
На месца прыехалі медыкі і ратавальнікі. Мужчыну дасталі з ямы і завезлі ў раённую бальніцу.
mchs.gov.by