У жыхара Баранавічаў выявілі адзёр
Захворванне на адзёр выявілі ў маладога жыхара Баранавічаў, піша intex-press.by.
Мужчына прывёз яго з Украіны, дзе гасцяваў у сваякоў. Адзначаецца, што жыхар Баранавічаў не быў прышчэплены.
На радзіму ён вярнуўся 14 лютага і звярнуўся па медыцынскую дапамогу. Праведзеныя абследаванні пацвердзілі, што мужчына захварэў на адзёр. Яго шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской лякарні. Вострую стадыю хваробы ён правёў ва Украіне, таму з баранавіцкай лякарні яго выпісалі ўжо 19 лютага.
Дарэчы, у 2018 годзе адзёр выявілі ў трох жыхароў Баранавіцкага рэгіёна. Усе хворыя — дарослыя і прывезлі хваробу з-за межаў РБ.