У беларускі аграгарадок прыедуць патрыярх Кірыл і Уладзімір Пуцін
У Жыровічы прыедуць Аляксандр Лукашэнка, патрыярх Кірыл і Уладзімір Пуцін, інфармуе racyja.com. У траўні 2020-га ў аграгарадку ў Слонімскім раёне будзе адзначацца 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзе заснавання Жыровіцкага праваслаўнага манастыра. Цяпер там поўным ходам ідуць рамонтныя і рэстаўрацыйныя працы. Нядаўна Жыровічы наведалі кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.