У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына (фота)
У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 траўня ў будынку прадпрыемства на вуліцы Маладзёжнай. У цагляным будынку гаража на 10 машын адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без узгарання з балона аб’ёмам 20 літраў.
У выніку здарэння 47-гадовы кіроўца атрымаў тэрмічныя апёкі 1-3 ступені (45% цела) і трапіў у лякарню. У памяшканні гардэроба выбіла 4 акна. Сцены збудавання не пацярпелі.
Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту стала парушэнне правілаў эксплуатацыі прыладаў і агрэгатаў пры спробе запраўкі аўтамабільнай газавай устаноўкі, паведамляе прэс-служба МНС.