У Жыткавіцкім раёне слесар праваліўся ў каналізацыю са сцёкамі
У Жыткавіцкім раёне мужчына праваліўся ў камунікацыйны калодзеж, яго даставалі адтуль выратавальнікі. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 21 чэрвеня ў другой палове дня ў вёсцы Сяменча.
Слесар прадпрыемства “Жыткавіцкі камунальнік” аглядаў калодзеж. Ён быў на стацыянарнай лесвіцы і выкарыстоўваў страховачную вяроўку, але ў пэўны момант аступіўся і ўпаў на дно.
Выратавальнікі дасталі пацярпелага з дапамогай спецінструментаў. Мужчыну перадалі медыкам хуткай. Ён шпіталізаваны з дыягназам “атручэнне прадуктамі жыццядзейнасці чалавека”.