У Жыткавіцкім раёне вясковец застрэліў з паляўнічай стрэльбы сваю сужыцельку
У Жыткавіцкім раёне вясковец застрэліў з паляўнічай стрэльбы ІЖ-17 сваю сужыцельку, а таксама параніў гаспадара дома. Стралка затрымалі, ён патлумачыў свае дзеянні пачуццём рэўнасці. Распачатая крымінальная справа.
Як піша "Гомельская праўда" са спасылкай на Следчы камітэт, стральба ў вёсцы Буда адбылася 1 ліпеня. 37-гадовы падазраваны, жыхар Любанскага раёна, знаходзіўся ў доме свайго 37-гадовага знаёмага, якога параніў. Забітай жанчыне было 26 гадоў. Высветлілася, што стрэльба незарэгістраваная.