У ЗША больш за 100 немаўлятаў атруціліся свінцом. У чым небяспека?
Дзіцячае пюрэ
У ЗША больш за 100 немаўлятаў атруціліся свінцом. Чыноўнікі сферы аховы здароўя выявілі, што справа ў… дзіцячым яблычным пюрэ.
Як піша The Post, па папярэдніх дадзеных, справа не ў яблыках, а ў карыцы, якую дадаюць у такое пюрэ. Часцей за ўсё яе купляюць у эквадорскай кампаніі Negocios Asociados Mayoristas, але праблема можа быць куды большай.
Эквадорская кампанія сама купляе спецыі адразу ў некалькіх асноўных сусветных вытворцаў з краін Азіі. Адкуль менавіта ідзе карыца з павялічанай колькасцю свінцу, высветліць пакуль складана, але, хутчэй за ўсё, яна трапляе і на рынкі іншых краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.