У ЗША неанацыстка памылкова нарадзіла дзіця ад цемнаскурага мужчыны

У штаце Агаё ў ЗША белая маладая жанчына Молі Крам спрабавала спаліць крыж насупраць банка спермы Чыкага, абвінавачваючы установу ў тым, што яе апладнілі спермай цемнаскурага донара. Крам і яе грамадзянскі муж Джон Стылхамер падзяляюць неанацысцкія перакананні.

Два гады таму яны вымушаныя былі пайсці на штучнае апладненнем, каб займець дзіця. Джон быў няплодны, таму вырашана было скарыстацца донарскай спермай. Але медыкі памылкова апладнілі Молі матэрыялам афраамерыканца, а не “арыйца”, як гэтага пажадала пара.

Цяпер Молі скардзіцца, што паплечнікі-неанацысты не прымаюць яе разам з дачкой-мулаткай. Сама маці называе двухгадовую малую “бруднакроўкай”, але пры гэтым сцвярджае, што ўсё ж любіць “гэтага маленькага паўчалавека”.
Былы сужыцель кінуў маці-няўдачніцу, бо яго сябры не вераць, што яна зацяжарыла ад цемнаскурага мужчыны памылкова.

Пасля гэтага эксцэса банк спермы прынёс Молі Крам прабачэнні і вярнуў грошы за аперацыю па апладненні, але жанчына не верыць, што адбылася памылка. Яна перакананая: медыкі зрабілі гэта наўмысна, згодна з таемным планам па вынішчэнні белай расы, піша dailydigest.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі