У ЗША прадавец дастаў меч, калі на яго напалі рабаўнікі з мачэтэ (відэа)
Зламыснікі напужаліся і ўцяклі з крамы, якую планавалі абрабаваць.
У амерыканскім горадзе Пітсбург (штат Пенсільванія) адбылася няўдалая спроба абрабавання. Двое мужчын у масках, адзін з якіх меў мачэтэ, напалі на краму. Яны пагражалі супрацоўнікам крамы зброяй і патрабавалі аддаць ім грошы.
Аднак адзін з прадаўцоў не разгубіўся і дастаў з-пад прылаўка меч — значна большы за зброю зламыснікаў. Рабаўнікі так спужаліся, што самі ўцяклі.
Прадавец пасля інцыдэнту адзначыў, што меў таксама пісталет, але паколькі зламыснікі прыйшлі да яго з халоднай зброяй, то і адказ быў сіметрычны, паведамляе meduza.io