У ЗША сэрвіс “Белавіі” атрымаў вышэйшую адзнаку

У ЗША сэрвіс “Белавіі” атрымаў вышэйшую адзнаку

У ЗША сэрвіс “Белавіі” атрымаў вышэйшую адзнаку. Беларуская авіякампанія ў рэйтынгу амерыканскай пасажырскай асацыяцыі APEX мае пяць зорак. Асацыяцыя ўжо каля 40 гадоў усебакова вывучае якасць абслугоўвання пасажыраў на паветраным транспарце. Сёлета ў рэйтынг трапілі 470 авіякампаній з усяго свету. “Белавія” атрымала максімальныя пяць зорак у намінацыі “Буйныя рэгіянальныя авіякампаніі”. Разам з ёй поспех падзялілі такія авіякампаніі, як Air Astana, Bangkok Air, Caribbean Airlines, Virgin Australia, інфармуе БЕЛТА.

На сённяшні дзень “Белавія” — найбуйнейшы авіяперавозчык нашай краіны, у яе флоце налічваецца 26 самалётаў — сем Boeing 737-300, шэсць Boeing 737-500, пяць Boeing 737-800, па два Embraer-175 і Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200. Рэгулярныя рэйсы з Мінска здзяйсняюцца ў 49 аэрапортаў 28 краін свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі