У ЗША ўхвалілі першую перадачу расійскіх актываў Украіне

Перавод грошай ухваліў генпракурор ЗША Мэрык Гарланд / Reuters
Перавод грошай ухваліў генпракурор ЗША Мэрык Гарланд / Reuters

Генеральны пракурор ЗША Мэрык Гарланд ухваліў першую перадачу канфіскаваных расійскіх актываў Украіне, піша Reuters. Гэта грошы алігарха і заснавальніка тэлеканала "Царград ТБ" Канстанціна Малафеева. Грошы прызначаныя для аднаўлення Украіны. Са слоў Гарланда, гэты перавод канфіскаваных расійскіх сродкаў "не будзе апошнім".

Летась Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла Малафеева ў парушэнні санкцый, якія былі ўведзеныя супраць Расіі пасля яе ўварвання ва Украіну. Алігарх, на думку амерыканскага боку, фінансаваў расійскіх сепаратыстаў у акупаваным Крыме. Суд дазволіў канфіскаваць грошы алігарха ў лютым. На рахунку было 5,4 мільёна долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі