Уцекачы з Украіны ў Беларусі: У Лукашэнкі 160 тысяч, у Белстата ― 21 тысяча

Уцекачы з Украіны ў Беларусі: У Лукашэнкі 160 тысяч, у Белстата ― 21 тысяча

Выступаючы са штогадовым пасланнем Аляксандр Лукашэнка кажа пра 160 тысяч перасяленцаў з Украіны, якіх прынялі тут, у Беларусі.

“Працягваюць гінуць людзі, у тым ліку ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары. Рэгіён фактычна пагружаны ў сацыяльны і эканамічны хаос. Украіна не проста наш сусед. Гэта братэрская нам краіна, братэрскі народ. Мы прынялі ў сябе больш за 160 тысяч перасяленцаў”, ― кажа кіраўнік краіны.

Правяраем, наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці.

Лічбу ў 160 тысяч упершыню агучвае прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі Жан Іў Бушардзі. Дакладна такую ж лічбу называў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ Аляксей Бягун у самым пачатку 2016 года. Па яго інфармацыі, каля 160 тысяч грамадзян Украіны прыехала ў Беларусь цягам 2014-2015 гадоў.

Але ў Белрусі ўсе яны не засталіся. “Была раней агульная лічба 160 тысяч, але ж яны катаюцца: нехта прыязджае, нехта з’язджае. Мы лічым толькі новых, а тыя, хто ўжо тут асеў ― той асеў”, ― тлумачыць Еўрарадыё Аляксей Бягун.

А цяпер глядзім статыстыку. Паводле Белстата за 2014 і 2015 гады з Украіны ў Беларусь прыехалі 16882 чалавекі. У 2016 годзе прыехала яшчэ 4 тысячы. То бок агулам 21 тысяча уцекачоў з Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі