Удзельніцы панк-гурта Pussy Riot сёння могуць выйсці на свабоду
Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна, асуджаныя на 2 гады зняволення за хуліганства ў храме Хрыста Збаўцы, патрапілі пад прэзідэнцкую амністыю.
Яна прымеркаваная да 20-годдзя канстытуцыі Расіі. Мяркуецца, што амністыя набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання ў чацвер.
Агулам на волю павінны выйсці каля 25 тысяч чалавек.
Пад амністыю патрапіць і трэцяя ўдзельніца Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч, якая прагавораная да ўмоўнага тэрміну зняволення. Яна проста перастане хадзіць адзначацца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю.
Вызвалення ўдзельніц панк-гурта патрабавалі праваабарончыя арганізацыі Расіі і многіх краін свету.
Фота — AFP