Удзельнікаў акцыі ў цэнтры Мінска другі дзень трымаюць без суду ў ізалятары
Удзельнікаў несанкцыянаванай вулічнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінска другі дзень трымаюць без суду ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна, інфармуе Радыё Свабода. "Пакуль наконт іх каманды не было", — кажа супрацоўнік ізалятара. Дакладна вядома, што затрыманыя Павел Севярынец (26 лютага, прэвентыўна), Вольга Мікалайчык, Арцём Чарняк (26 лютага, пасля акцыі), Леанід Кулакоў (27 лютага). Затрыманні працягваюцца і 28 лютага. Як інфармуюць праваабаронцы, каля Першамайскага суда сталіцы затрымалі Маю Навумаву, якая 26-га была на Кастрычніцкай плошчы. Яна спрабавала даведацца пра лёс Кулакова.
Акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла ўвечары 26 лютага. У ёй удзельнічала каля дзесяці чалавек. Праваахоўнікаў было ўдвая больш, яны здымалі ўдзельнікаў на відэа. Магчыма, што цяпер яны спрабуюць затрымаць усіх, хто быў на плошчы.
27 лютага праваабаронцы чакалі пачатку судоў над затрыманымі, але яны так і адбыліся.