Удзельніку нафтанаўскага страйку прысудзілі чацвёрты арышт запар
Аляксандр Ляшкоў
Чацвёрты раз запар прысудзілі арышт удзельніку нафтанаўскага страйку 2020 года Аляксандру Ляшкову, піша "Віцебская Вясна".
25 студзеня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава прысудзіла яму 15 сутак па абвінавачанні ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў у Telegram. Нагодай стала тое, што Ляшкоў пераслаў спасылку з тг-канала "Беларусь галаўнога мозгу".
Агулам яму прысудзілі ўжо 59 сутак.
На судзе актывіст сваю віну не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.