Удзень 13 студзеня ў Беларусі чакаецца да 6 цяпла

У аўторак, 13 студзеня, у нашай краіне захаваецца парывісты вецер (з парывамі да 15-18 метраў за секунду), чакаецца галалёдзіца. Часам будуць ісці мокры снег, дождж. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў (на Віцебшчыне — да 8 марозу), удзень — 1-6 цяпла.

Нагадаем, на бягучым тыдні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е, зусім не зімовае. Яно больш адпавядае сакавіку, чым студзеню. Сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць кліматычную норму на 3-6 градусаў, а на поўдні Беларусі ў асобныя дні — на 8 градусаў. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі